Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Стэфан Эрыксан: «Адчуваньне, нібы мяне ўжо пахавалі. Эрыксан яшчэ вернецца»


Стэфан Эрыксан у студыі Радыё Свабода
Стэфан Эрыксан у студыі Радыё Свабода

Стэфан Эрыксан у сваім фэйсбуку падзякаваў за словы падтрымкі і абяцаў вярнуцца, прыляцець, як Карлсан, назад у Беларусь

Міністар замежных спраў Швэцыі Карл Більт на сваёй старонцы ў Твітэры 3 жніўня заявіў, што беларускія ўлады выслалі з краіны швэдзкага амбасадара Стэфана Эрыксана: «Рэжым Лукашэнкі выслаў амбасадара Швэцыі з-за яго падтрымкі правоў чалавека. Абуральна».

Беларускі пасол Андрэй Грынкевіч таксама пакінуў Швэцыю.

У інтэрнэце разгарнулася кампанія салідарнасьці са Стэфанам Эрыксанам. Дыплямат хоць і пазьбягае камэнтароў на гэту тэму, але вырашыў падзякаваць прыхільнікам праз свой фэйсбук:

«Дарагія сябры!

Я ўжо зразумеў, што ніяк не пасьпею ўсім даць належны адказ на вашыя словы падтрымкі ў гэтым няпростым для мяне часе. Я не хацеў апынуцца ў гэтай сытуацыі і памяняў бы вашу пахвалу на магчымасьць працаваць у Беларусі і з вамі сустракацца!

Ваша падтрымка, канешне, мяне вельмі суцешвае і грэе. Я вам шчыра ўдзячны!

Наўрад ці я заслугоўваю вашай пахвалы, таму што ў рэшце рэшт я рабіў сваю працу, якую вельмі любіў і стараўся выконваць сумленна. Мабыць, Беларусь мяне натхніла зрабіць трохі больш, чым павінен быў, але гэта тады ваша заслуга! Калі чытаю вашыя камэнты, складваецца амаль ўражаньне, што вы мяне ўжо пахавалі… Калі ласка, рана мяне хаваць! Карлсан/Эрыксан яшчэ прыляціць! Да сустрэчы!

Дабрыня пераможа! Жыве Беларусь!


Стэфан Эрыксан


PS. Перадайце вашым фрэндам, што я пакуль толькі прымаю запыты ад людзей, якіх я асабіста ведаю. Вельмі рады, што ў Беларусі ёсьць столькі актыўных людзей у сацыяльных сетках! Даруйце мне, што я такі старамодны…»

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG