Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сырыя: паўстанцы рыхтуюцца да вялікай бітвы за Алепа


Мапа Сырыі. Пазначаныя месцы канфліктаў. Інфаграфіка з сайту Бі-Бі-Сі
Мапа Сырыі. Пазначаныя месцы канфліктаў. Інфаграфіка з сайту Бі-Бі-Сі

Цяжкія баі працягваюцца ў найбуйнейшым сырыйскім горадзе і эканамічнай сталіцы краіны Алеппа. Паўстанцы чакаюць поўнамаштабнага наступу з боку ўрадавых войскаў

Раней камандаваньне сырыйскай арміі паведаміла, што выцесьніла паўстанцаў з апошняга раёну Дамаску, які яны ўтрымлівалі.


Усё гэта адбываецца на фоне выкраданьня 48 іранскіх паломнікаў з аўтобуса ў непасрэднай блізкасьці ад шыіцкай сьвятыні Саеда Зайнаб каля Дамаску. Іранскія дыпляматы абвінавацілі ў выкраданьні «ўзброеныя групы». Пазьней сырыйскае дзяржаўнае тэлебачаньне паказала тую ж вэрсію здарэньня, — паведамляе Бі-Бі-Сі

БІТВА ЗА АЛЕПА


У тых раёнах Алепа, дзе базуюцца паўстанцы, ідзе масаванае бамбаваньне з боку ўрадавых войскаў. Сутыкненьні адбываюцца ў некалькіх раёнах гораду.

Сілы Башара Асада, як паведамляецца, выкарыстоўваюць артылерыю і абстрэльваюць пазыцыі паўстанцаў з самалётаў і верталётаў, спрабуючы выцесьніць іх з гораду.


Камандуючы Свабоднай сырыйскай арміі у рэгіёне Абдэль Джабар Акайда заявіў агенцтву Франс-прэс, што раён Салах аль-Дзін знаходзіцца пад самым інтэнсіўным абстрэлам з боку сілаў Башара Асада.


Між тым высокапастаўлены сырыйскі чыноўнік сказаў карэспандэнту агенцтва:

«Бітва за Алепа яшчэ не пачалася. Тое, што адбываецца цяпер — усяго толькі закускі… Галоўная страва будзе крыху пазьней».

Барацьба за эканамічны цэнтар краіны узмацнілася на працягу апошніх дзён.

Дзяржаўнае тэлебачаньне Сырыі паведамляла, што ўрадавыя войскі «нясуць сур’ёзныя страты ад рук наймітаў-тэрарыстаў».

Па дадзеных актывістаў, за ўвесь час антыўрадавых выступаў у Сырыі загінулі больш за 20 тыс. чалавек.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG