Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Віетнаме забаранілі антыкітайскія дэманстрацыі


У сталіцы Віетнама Ханоі сёньня былі затрыманыя больш за два дзясяткі ўдзельнікаў дэманстрацыі, скіраванай супраць палітыкі Кітаю. Пра гэта паведамілі відавочцы. Пакуль невядома, ці былі ім выстаўленыя абвінавачаньні.

Дэманстранты выступілі супраць дзеяньняў Пэкіну ў Паўднёва-Кітайскім моры, у выніку якіх, на іх думку, былі парушаныя правы віетнамскіх судоў, якія вядуць нафтавыя распрацоўкі.

Пачынаючы зь першага ліпеня, падобныя акцыі праходзяць амаль кожны тыдзень.

Прадстаўнік міжнароднай праваабарончай арганізацыі Human Rights Watch па краінах Азіі Філ Робэртсан заклікаў віетнамскія ўлады неадкладна вызваліць затрыманых.


У мінулым годзе ў Ханоі некалькі тыдняў працягваліся антыкітайскія дэманстрацыі. Пазьней улады забаранілі іх правядзеньне.

XS
SM
MD
LG