Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Азаранка і Мірны выйшлі ў фінал Алімпіяды


Для Азаранкі сёньня гэта быў трэці выхад на корт

Беларускія тэнісісты Вікторыя Азаранка і Максім Мірны выйшлі ў фінал алімпійскага турніру сярод зьмяшаных пар. Яны перамаглі амерыканскую пару Лізу Рэйманд і Майка Браяна (3:6, 6:4, 10:7), піша "Наша Ніва".

Для беларускай пары гэта быў другі паядынак за дзень. Перад гэтым яны перамаглі індыйскі тандэм. Для Азаранкі гэта быў трэці выхад на корт. Сёньня яна выйграла бронзавы мэдаль, атрымаўшы перамогу над Марыяй Кірыленкай з Расеі (14-е месца ў сусьветным рэйтынгу) зь лікам 6:3; 6:4.

У фінале Мірны і Азаранка сустрэнуцца з гаспадарамі Гульняў Лаурай Робсан і Эндзі Марэем.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG