Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Дзень міжнароднай салідарнасьці з Алесем Бяляцкім і іншымі палітвязьнямі ў Беларусі


Акцыі ў падтрымку Алеся Бяляцкага і інышх палітвязьняў у Беларусі прайшлі сёньня ў шэрагу самых розных гарадоў сьвету. Так, сваю салідарнасьць выказвалі ў Ляйпцыгу і Цюрыху, Кіеве і Мурманску, Ерэване і Маскве.


Гэтыя акцыі будуць працягвацца.

4 жніўня, у гадавіну затрыманьня Алеся Бяляцкага, адзначацца Міжнародны дзень салідарнасьці з грамадзянскай супольнасьцю Беларусі. Міжнародны дзень салідарнасьці з грамадзянскай супольнасьцю Беларусі абвешчаны шырокай кааліцыяй няўрадавых арганізацыяў з розных краін, якія ўваходзяць у «Камітэт міжнароднага кантролю за сытуацыяй з правамі чалавека ў Беларусі». Падтрымку Бяляцкаму і іншым палітвязьням выказваюць замежныя праваабаронцы і арганізацыі.




4 жніўня спаўняецца год з моманту затрыманьня беларускага праваабаронцы Алеся Бяляцкага, віцэ-прэзыдэнта FIDH.

Кіраўнік праваабарончага цэнтру «Вясна» Алесь Бяляцкі асуджаны на 4,5 года турмы ў лістападзе летась. Яго прызналі вінаватым у нясплаце падаткаў. Праваабаронца сваёй віны не прызнаў і заявіў, што ўсе грошы, атрыманыя на ягоныя рахункі, ішлі на праваабарончую дзейнасьць.

Падставай для крымінальнага перасьледу Бяляцкага стала інфармацыя пра банкаўскія рахункі, якую перадалі афіцыйнаму Менску Літва і Польшча.

Краіны Эўразьвязу, ЗША і міжнародныя праваабарончыя арганізацыі лічаць Бяляцкага палітвязьнем, а прысуд яму — палітычна матываваным. Яны патрабуюць ад уладаў Беларусі вызваліць праваабаронцу.
XS
SM
MD
LG