Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Праваабаронца бег на салідарнасьць зь Бяляцкім


Уладзімер Малей
Уладзімер Малей

Берасьцейскі праваабаронца Ўладзімер Малей зладзіў прабежку па найбольш ажыўленых вуліцах абласнога цэнтра ў майцы «Свабоду Бяляцкаму!» з партрэтам зьняволенага кіраўніка праваабарончага цэнтру «Вясна».

Акцыю Ўладзімер Малей прымеркаваў да гадавіны зьняволеньня Алеся Бяляцкага. Праваабаронца кажа, што такім чынам ён выказвае салідарнасьць з палітзьняволеным:

«Улады не дазваляюць выказваць салідарнасьць нейкім іншым чынам. Забаранілі праводзіць пікет у падтрымку Бяляцкага. Аднак бегчы яны ж мне не забароняць. Сёньня споўніўся год, як зьняволены кіраўнік праваабарончага цэнтру „Вясна“. Таму я і вырашыў прабегчы па цэнтральных вуліцах і выказаць салідарнасьць з праваабаронцам і іншымі палітзьняволенымі.»

Уладзімер Малей кажа, што акцыя прымеркаваная і да Міжнароднага дня салідарнасьці з грамадзянскай супольнасьцю і праваабарончым рухам Беларусі.
Раней Берасьцейскі гарвыканкам забараніў праводзіць 4 жніўня берасьцейскім праваабаронцам пікет у падтрымку Алеся Бяляцкага. На забарону актывісты падалі скаргу ў суд.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG