Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ваўкавыск: актывіста затрымалі за плякаты: «Свабоду Бяляцкаму!»

абноўлена

Віталь Гуляк
Віталь Гуляк

Віталь Гуляк расклейваў плякаты ў цэнтры Ваўкавыска ў гадавіну арышту старшыні «Вясны» Алеся Бяляцкага.

14.00 Ператрус скончыўся. У актывіста нічога не канфіскавалі, а таксама не ўручылі ніякіх папярэджаньняў і позваў.

13.01 У міліцыі на Віталя Гуляка склалі пратакол дагляду і зараз павезьлі дадому, каб там правесьці ператрус.

Як спадар Гуляк паведаміў «Свабодзе» па тэлефоне, ён рабіў гэта ў знак салідарнасьці з Алесям Бяляцкім і такім чынам адзначыў Міжнародны дзень салідарнасьці з грамадзянскай супольнасьцю і праваабарончым рухам Беларусі. Міліцыя яго затрымала і вядзе ў у пастарунак.


Віталь Гуляк паведаміў, што плякаты ён зрабіў сам на звычайным ксэраксе.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG