Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Вайцюшкевіч: Эрыксану на Рэвалюцыйнай паставяць помнік


Зьміцер Вайцюшкевіч

Зьміцер Вайцюшкевіч

Сьпявак Зьміцер Вайцюшкевіч выказвае свае меркаваньне наконт высылкі зь Беларусі амбасадара Стэфана Эрыксана.

Вайцюшкевіч: «Я яшчэ пасьля закрыцьця „Аўтарадыё“ сказаў, што ў Беларусі вельмі шмат „нефарматных людзей“, і Эрыксан пад фармат ніколі не падпадаў. Мне вельмі шкада, але тое, што адбылося, лягічна.

Стэфан Эрыксан яшчэ шмат чаго зробіць добрага для Беларусі, бо ўжо прыкіпеў тут. Тут у яго засталіся двое хросных дзетак — маіх. І калі небудзь на вуліцы Рэвалюцыйнай Эрыксану будзе стаяць помнік».
XS
SM
MD
LG