Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Якаўлеўскі: БТ хутка пакажа пра Эрыксана «кіно»


Раман Якаўлеўскі

Раман Якаўлеўскі

Палітоляг Раман Якаўлеўскі камэнтуе Радыё Свабода высланьне амбасадара Швэцыі Стэфана Эрыксана

— Чаму менавіта цяпер выслалі спадара Эрыксана?

— Па-першае, гэта проста прыпала на падзеі з гэтым швэдзкім самалётам. Але ўжо не сакрэт, што Эрыксан атрымаў «абразьлівую» візу — турыстычную, на тры месяцы. Мне гэта даўно стала вядома, але я ня мог пра гэта ўголас гаварыць. Думаю, што гэты тэрмін і скончыўся. І ўжо ня першы месяц гэтая гісторыя доўжыцца.

Адно хачу падкрэсьліць, спасылаючыся на пэўныя інфармаваныя крыніцы: ўлады не плянавалі пасылаць у Стакгольм новага беларускага амбасадара. Хацелі паслаць звычайнага часовага паверанага. Паніжэньне ўзроўню дыпляматычных стасункаў было мэтаскіраванае. Яно плянавалася даўно.
Улады не плянавалі пасылаць у Стакгольм новага беларускага амбасадара

А прычына ў актыўнасьці швэдзкага амбсадара. І беларускі бок у хуткім часе будзе імкнуцца давесьці празь беларускае тэлебачаньне, што швэдзкі амбасадар вёў нейкую падрыўную дзейнасьць. Хаця агульнавядома, што Эрыксан вельмі прыхільны да беларускай культуры і шмат яе падтрымліваў. Якое чарговае кіно нам пакажа КДБ, застаецца толькі гадаць і чакаць.

— Як адрэагуюць на высланьне амбасадары ЭЗ у Беларусі?

— Я ня думаю, што будзе паўтор салідарнага ад’езду, хаця, канечне, будуць пэўныя салідарныя заявы. Амбасадары, вяртаючыся сюды, знаходзяцца на беларускім фронце, умоўна кажучы. Я ізноў жа дазволю сабе выказаць асабістую думку. Я мяркую, што лепей, калі амбсадары тут. Бо такі ўзровень дазваляе хутка і праўдзіва даводзіць адпаведную інфармацыю да сваіх кіраўнікоў.

На маю думку, тое, што адбылося з швэдзкім амбасадарам, «пахавае» мадэрнізацыйны дыялёг. Калі Менск кажа пра «канструктыўны дыялёг зь Эўразьвязам» — гэта словы. А справы мы бачым іншыя — нежаданьне нармалізаваць двухбаковыя стасункі.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG