Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Шушкевіч: Нават Савецкі Саюз ня выслаў пасла ФРГ, калі Руст прыляцеў


Станіслаў Шушкевіч

Станіслаў Шушкевіч

Колішні старшыня Вярхоўнага Савету Станіслаў Шушкевіч камэнтуе высылку зь Беларусі амбасадара Швэцыі Стэфана Эрыксана

«Для мяне гэта навіна, якую я ўспрымаю з жахам. Мне здаецца, гэта адзін з найлепшых амбасадараў, які так палюбіў Беларусь і зь якім я так многа кантактаваў.

Калі адбываецца нейкае глупства ў краіне, калі дэманструецца дурнота ейных прадстаўнікоў, якія ня здольныя супрацьстаяць жартам моладзі, — яны павінны наводзіць жах на амбасадараў. Ён ня першы амбасадар, які быў высланы зь Беларусі. Ня ведаю, якое ён меў дачыненьне да гэтага жарту. Мне здаецца, гэта зусім нягеглы ўчынак нашага вышэйшага кіраўніцтва. Проста ганьба! Мы паводзім сябе не як цывілізаваныя краіна, а як краіна-ізгой. Заўважце, што Савецкі Саюз не высылаў амбасадара ФРГ, калі Руст прыляцеў на Чырвоную плошчу. Я бачыў гэты самалёт, быў там побач. Ім такая дурнота не магла прыйсьці ў галаву. Якімі б яны ні былі жахлівымі людзьмі, яны былі людзьмі адукаванымі. А ў нас пануе ваяўнічае невуцтва. І вось які вынік. Гэта найвялікшая недарэчнасьць, якая магла тут у Беларусі здарыцца».
XS
SM
MD
LG