Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Багданкевіч: «Трэба скарачаць дзяржаўныя выдаткі, жыць сьціплей»


Станіслаў Багданкевіч
Станіслаў Багданкевіч

Прыбытак бюджэту органаў дзяржаўнага кіраваньня за першую палову сёлетняга году склаў 97,5 трыльёна рублёў. Дзякуючы перавышэньню прыбыткаў над стратамі ўтварыўся значны прафіцыт бюджэту — 4,7 трыльёна.

Такія дадзеныя паведамляе Нацыянальны статыстычны камітэт Беларусі,

Былы старшыня праўленьня Нацыянальнага банку Беларусі прафэсар Станіслаў Багданкевіч так пракамэнтаваў гэтыя лічбы «Свабодзе»:

«У мяне заўжды ўзьнікае адна думка, калі я бачу гэты прафіцыт. Гэта — неабходнасьць зьніжэньня падаткаў у рэальнай эканоміцы. Неабходна пакідаць грошы прадпрыемствам і арганізацыям, каб яны маглі зрабіць тэхналягічнае і тэхнічнае пераабсталяваньне вытворчасьці, правесьці мадэрнізацыю.

Але ўлады адбіраюць гэтыя грошы ў цэнтралізаваны фонд. А прадпрыемствы потым скардзяцца, што ў іх велізарны знос абсталяваньня, асноўных фондаў, не хапае машын і г.д. Навошта ж так рабіць?! Неабходна скарачаць падаткі, дзяржаўныя выдаткі. І такая магчымасьць насамрэч існуе. Бо калі паглядзець банкаўскую інфармацыю, то пабачым, што велізарныя сумы органы ўлады трымаюць на банкаўскіх дэпазытах.

І так робіцца ўжо ня першы год. Таму паведамленьні пра прафіцыт не выклікаюць у мяне захапленьня. Трэба скарачаць падаткі, дзяржаўныя выдаткі. Трэба жыць сьціплей».
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG