Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Тозік: НАК ня мае дачыненьня да гандлю квіткамі на Алімпіяду


Анатоль Тозік пракамэнтаваў інфармацыю, што НАК Беларусі датычны да незаконнага гандлю квіткамі на алімпійскія спаборніцтвы ў Лёндане.

«Мы бачылі фатаздымкі тых квіткоў, якія распаўсюджваліся ў Нарвэгіі. НАК Беларусі такіх квіткоў не атрымліваў ніколі. Поўная хлусьня».

Грамадзянін Польшчы паспрабаваў правезьці ў Нарвэгію амаль 500 квіткоў. Яшчэ каля 400 былі канфіскаваныя з паштовай пасылкі па наводцы кур’ерскай службы, паведамляе БелТА.

На квітках была адмысловая пазнака «Не для продажу». Меркавалася, што сканфіскаваныя квіткі былі выпушчаныя ў рамках нацыянальных квотаў і выдзяляліся алімпійскім камітэтам Расіі і Беларусі, спартовым фэдэрацыям або фундатарам.
XS
SM
MD
LG