Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Герасіменя аддасьць на дабрачыннасьць амаль 10 тысячаў даляраў


Аляксандра Герасіменя ў часе заплыву

Аляксандра Герасіменя ў часе заплыву

Срэбная прызёрка Алімпіяды Аляксандра Герасіменя пералічыць менскай спэцыялізаванай дзіцяча-юнацкай школе алімпійскага рэзэрву «Старт» па плаваньні 75 млн. рублёў (9,5 тыс даляраў).

Пералічаныя сродкі пойдуць на ўмацаваньне матэрыяльна-тэхнічнай базы, правядзеньне спаборніцтваў і ўдзел у іх, паведамляе БелаПАН

Гэтая дабрачынная акцыя адбываецца ў межах праекту «Алімпійскі выбар». Кожнаму чэмпіёну і прызёру Гульняў у Лёндане прапануецца аказаць спонсарскую дапамогу дзіцяча-юнацкай спартовай школe на выбар. Сума залежыць ад выніку спартоўца.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG