Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларусь забараніла ўвоз сьвініны з Украіны


Сьвініна на рынку
Сьвініна на рынку

Беларусь з 3 жніўня забараніла ўвоз сьвініны з Запароскай вобласьці Ўкраіны з-за распаўсюджаньня афрыканскай чумы сьвіньняў (АЧС).

«З 3 жніўня сёлета ўводзяцца часовыя абмежаваньні на ўвоз у Беларусь і транзыт па яе тэрыторыі з Запароскай вобласьці Ўкраіны жывых сьвіней, мяса сьвініны і прадуктаў яго перапрацоўкі», — паведамілі агенцтву «Інтэрфакс-Захад» у дэпартамэнце вэтэрынарнага і харчовай нагляду Мінсельгасхарча.

Раней Беларусь увяла аналягічную забарону на ўвоз мяса зь Цьвярской і Валгаградскай абласьцей Расеі.

Афрыканская чума сьвіней — захворваньне, якое працякае ў вострай форме, характарызуецца хуткім цячэньнем і вялікай сьмяротнасьцю жывёлаў (98–100%). Сродкаў лячэньня і спэцыфічнай прафіляктыкі дадзенай хваробы няма. Для чалавека афрыканская чума сьвіньняў небясьпекі не ўяўляе.

Эканамічная шкода ад хваробы вылічваецца з прамых стратаў ад радыкальнай ліквідацыі хваробы і ўжытых абмежаваньняў у міжнародным гандлі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG