Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня: дні нараджэньня Эндзі Ўорхала і Альгерда Абуховіча, прэзэнтацыя кнігі «Вялікае княства Літоўскае»


Ілюстраваная кніга «Вялікае княства Літоўскае»

Ілюстраваная кніга «Вялікае княства Літоўскае»

Бліц-агляд падзеяў і тэмаў у Беларусі, сьвеце, гісторыі 6 чэрвеня.

ГОРАЧА...


У Беларусі удзень +30 ...+32 стопняў цяпла. Невялікая воблачнасьць, без ападкаў.


У ГЭТЫ ДЗЕНЬ У БЕЛАРУСІ І СЬВЕЦЕ:

У Цэнтральнай навуковай бібліятэцы НАН Беларусі (вул. Сурганава, 15) адбудзецца прэзэнтацыя кнігі «Вялікае княства Літоўскае» аўтарства Уладзіміра Арлова з ілюстрацыямі Зьміцера Герасімовіча. Пачатак у 16.30.

Алімпіяда-2012: беларусы пазмагаюцца за золата ў барацьбе, цяжкай і лёгкай атлетыцы і штурханьні ядра.


У ЭФІРЫ СВАБОДЫ:


Перадача «Бібліятэка Свабоды», размова пра кнігу Міхася Скоблы «Вольная студыя».

Перадача «Праскі акцэнт» зь Віталём Цыганковым, размова пра масавую эміграцыю беларусаў.


Слухайце Радыё Свабода онлайн.


ТАКСАМА Ў ГЭТЫ ДЗЕНЬ:


6 жніўня

1409 ― вялікі магістар Тэўтонскага Ордэну Ульрых фон Юнгінгэн абвясьціў вайну Вялікаму Княству Літоўскаму і Польскаму Каралеўству

1517 ― Францішак Скарына выдаў першую друкаваную беларускую кнігу ― «Псалтыр»

1918 ― Бітва на Марне, вялікая бітва між нямецкімі і англа-францускімі войскамі на рацэ Марна пад час Першай Сусьветнай вайны, якая скончылася паразай немцаў

1940 ― Эстонія далучаная да СССР

1945 ― першы ў гісторыі выпадак ужываньня атамнае зброі ― бамбардыроўка гораду Хірасіма (Японія)

1990 ― вайна ў Пэрсыдзкай Затоцы: Рада бясьпекі ААН абвяшчае сусьветнае эмбарга на гандаль з Іракам


У гэты дзень нарадзіліся:


1715 ― Мацей Догель, гісторык-археограф, правазнавец ВКЛ

1840 ― Альгерд Абуховіч, беларускі паэт, перакладнік

1928 ― Эндзі Ўорхал, выбітны прадстаўнік поп-арту і сучаснай культуры

1953 ― Ежы Мазур, польскі, беларускі й расейскі каталіцкі дзеяч, біскуп

1957 ― Мікалай Пінігін, беларускі рэжысэр


У гэты дзень памерлі:


1221 ― Сьвяты Дамінік, заснавальнік Ордэну дамініканаў

1660 ― Дыега Вэляскес, гішпанскі мастак, адзін з найвялікшых прадстаўнікоў гішпанскага Залатога веку

1877 ― Іван Насовіч, беларускі мовазнавец, лексыкограф, фальклярыст, этнограф


ЦЫТАТА НА ПАМЯЦЬ:


«Праглядаючы мае вершы, Франціш Багушэвіч зрабіў увагу, што ў мяне не ўсюды бываюць уласцівыя беларускай мове акцэнты. На гэта я яму адпісаў:

У гаворцы ёсць ружніца
Між маею і Тваей:
Маей — пушчы, Птыч граніца,
Ты — Панарскі салавей!..»
Альгерд Абуховіч



ГОД ТАМУ Ў ЗАГАЛОЎКАХ СВАБОДЫ:

XS
SM
MD
LG