Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У склад місіі назіральнікаў СНД, якая будзе адсочваць выбары ў Палату прадстаўнікоў пятага скліканьня, увойдуць больш за 30 доўгатэрміновых і 300–350 кароткатэрміновых назіральнікаў.

Гэта азначае, што па колькасьці гэта місія стане прыкладна гэткай самай, як і місія БДІПЧ АБСЭ.

На сёньня ад місіі СНД акрэдытаваныя 27 чалавек. Яны ўжо пазнаёміліся з працай акруговых выбарчых камісіяў у Менску, а таксама ў Віцебскай, Менскай і Магілёўскай абласьцях.

Назіральнікаў СНД на гэтых выбарах традыцыйна ачольвае старшыня Выканкаму садружнасьці Сяргей Лебедзеў.
XS
SM
MD
LG