Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка заклікаў сілавыя структуры рэагаваць на крытыку ў СМІ


«Сродкі масавай інфармацыі крытыкуюць, а ўсё спакойна сядзяць?» — задаўся пытаньнем Лукашэнка на нарадзе ў справе ўдасканаленьня дзейнасьці пракуратуры.

Такім чынам кіраўнік Беларусі зьвярнуў увагу ўдзельнікаў нарады на рэакцыю на факты, якія сталі аб’ектам крытыкі ў СМІ, адзначае Інтэрфакс.

Нарада адбылася 2 жніўня. Аднак прэсавая служба Лукашэнкі паведаміла пра яе толькі 3-га.

«Вы (работнікі пракуратуры) можаце нават прыцягнуць губэрнатара да адказнасьці, калі ён вінаваты. І ня толькі губэрнатара, любога міністра. Званок генэральнаму пракурору — у яго прамая сувязь з прэзыдэнтам. Ён атрымлівае адпаведны дазвол на пэўныя дзеяньні» — заявіў Лукашэнка.


Камэнтары — пазьней на сайце «Свабоды»
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG