Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кіраўнік Беларусі Аляксандр Лукашэнка заклікаў пракуратуру не дапусьціць правакацыяў у часе выбараў ў Палату прадстаўнікоў.

«Мы перакананыя, што і будучая палітычная кампанія, да якой мы рухаемся, а нам спакойна жыць не дадуць, нагода гэта будзе выкарыстаная для таго, каб неяк тарпедаваць нашу дзяржаву ў чарговы раз, што і гэтая кампанія пройдзе годна і пад вашым пільным непасрэдным наглядам», — заявіў Лукашэнка 2 жніўня на нарадзе па пытаньню ўдасканаленьня дзейнасьці органаў пракуратуры.

Інфармацыю пра гэтую нараду распаўсюдзіў 3 жніўня Інтэрфакс са спасылкай на прэсавую службу Лукашэнкі.

Зьвяртаючыся да супрацоўнікаў пракуратуры, Лукашэнка заявіў: «ваша задача — забясьпечыць законнасьць у часе перадвыбарнай кампаніі, непасрэдна час галасаваньня і пасьля яго».

«Неабходна скаардынаваць працу так, каб сумесна зь іншымі праваахоўнымі органамі, Цэнтрвыбаркамам апэратыўна выяўляць і неадкладна рэагаваць на любыя парушэньні. Пры гэтым ні ў якім разе не дапускаць правакацыйных сытуацыяў», —загадаў Лукашэнка.

«Работнік пракуратуры надзелены самымі высокімі паўнамоцтвамі — вяршыць лёсы людзей. І кожны з вас нясе асаблівую адказнасьць перад дзяржавай і беларускім народам », — адзначыў Аляксандар Лукашэнка.


Пра кадравыя перстаноўкі ў пракуратуры — пазьне на сайце «Свабоды».

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG