Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Намесьніка старшыні памежнага камітэту адправілі ў адстаўку


Генэрал-маёр Андрэй Гарулька вызвалены ад пасады першага намесьніка старшыні Дзяржаўнага памежнага камітэту — начальніка галоўнай апэратыўнай управы — за неналежнае выкананьне службовых абавязкаў па гарантаваньні нацыянальнай бясьпекі Беларусі.

Адпаведны ўказ падпісаў 2 жніўня Аляксандар Лукашэнка, паведамілі ў прэзыдэнцкай прэс-службе.

На пасаду першага намесьніка старшыні Дзяржаўнага памежнага камітэту, начальніка галоўнай апэратыўнай ўправы, прызначаны Аляксей Загарадны.

З такой жа фармулёўкай за швэдзкі мядзьведжы дэсант былі вызваленыя ад займаных пасадаў старшыня Дзяржаўнага памежнага камітэту генэрал-маёр Ігар Рачкоўскі і камандуючы ВПС і войскамі СПА Ўзброеных Сіл генэрал-маёр Дзьмітрый Пахмелкін. Аб няпоўнай службовай адпаведнасьці папярэджаны міністар абароны генэрал-лейтэнант Юрый Жадобін і начальнік Генэральнага штабу Ўзброеных Сіл, першы намесьнік міністра абароны генэрал-маёр Пётар Ціханоўскі. Акрамя таго, абвешчана вымова дзяржаўнаму сакратару Савету Бясьпекі генэрал-палкоўніку Леаніду Мальцаву і старшыні КДБ генэрал-лейтэнанту Вадзіму Зайцаву.
XS
SM
MD
LG