Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Алена Красоўская-Касьпяровіч


Алена Красоўская-Касьпяровіч

Алене Красоўскай-Касьпяровіч 40 гадоў. Яна скончыла Менскае мэдычнае вучылішча, вучылася на геафаку БДУ. Працавала рэанімацыйнай сястрой ў РНПЦ анкалёгіі ў Бараўлянах, а таксама мэдычнай сястрой ў Рэспубліканскім турэмным шпіталі ў Менску. Ад мінулага году працуе ў ІПУ «Плятформа» — арганізацыі, якая абараняе правы вязьняў. Зьяўляецца адной з заснавальніц сайту арганізацыі. Сярод праектаў, якімі непасрэдна займаецца апошнім часам — «Несправядлівы прысуд». Гэта маніторынг несправядлівых прысудаў, якія вынесеныя судамі Рэспублікі Беларусь.

Пра становішча вязьняў ведае зь першакрыніцаў, паколькі зьняволеным быў яе муж. Сёлета вясной ён памёр ў ПК у Навасадах пры загадкавых абставінах.
XS
SM
MD
LG