Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Vkontakte, найбуйнейшая сацыяльная сетка ў Расеі, выклікала незадаволенасьць геяў і лесьбіянак тым, што забараніла ім заяўляць пра іх аднаполыя адносіны ў статусе. Гомасэксуальныя супольнасьць заклікае да байкоту гэтай сацыяльнай сеткі.

Спрэчка разгарэлася пасьля таго, як мужчына, карыстальнік Vkontakte, які назваўся толькі Алегам (бяз прозьвішча), зьвярнуўся да адміністратараў сеткі па дапамогу, бо ня мог абраць опцыю «У мяне ёсьць сябар» у разьдзеле, які апісвае яго сямейнае становішча.

Адміністратар адказаў яму, што аднаполыя шлюбы былі забароненыя ў Расеі, і параіў «памяняць пол» у Інтэрнэце. Адміністратар пажадаў яму «добрага настрою».

Мікалай Аляксееў, які зьяўляецца найбуйнейшым у Расеі змагаром за правы геяў, наступным чынам камэнтуе сытуацыю: «Яны гэтым не парушаюць закон. Але з маральнага і этычнага пункту гледжаньня, калі ўлічыць, што велізарная колькасьць геяў і лесьбіянак падтрымліваць гэтую сетку, выкарыстоўваць яе і дапамагаюць ёй зарабіць грошы, – яны павінны прызнаць аднаполыя адносіны».

Прэсавы сакратар Vkontakte Цыплюхін тым часам пацьвердзіў, што сетка не плянуе ўводзіць аднаполыя адносіны ў статус.

Запыты Радыё Свабода аб інтэрвію з прадстаўніком Vkontakte засталіся без адказу.

Гей-актывісты знайшлі саркастычны тон Vkontakte глыбока абразьлівым.

Хоць гомасэксуальнасьць была дэкрыміналізаваная ў 1993 годзе, варожасьць у адносінах да геяў і лесьбіянак застаецца ў Расеі шырока распаўсюджанай зьявай.

Спробы правесьці гей-парады былі пасьлядоўна разгромленыя, і ў некалькіх рэгіёнах Расеі апошнім часам прынятае новае заканадаўства аб крымінальнай адказнасьці за прапаганду гомасэксуалізму. Прапаганда – нявызначаны тэрмін, таму шмат хто асьцерагаюцца, што такія законы пачнуць выкарыстоўвацца для расправы з ужо маргінальнай гомасэксуальнай супольнасьцю.

Некаторыя актывісты зьвярнуліся да гомасэксуальных карыстальнікаў Vkontakte, каб на знак пратэсту яны дадалі да сваіх фотаздымкаў ружовы трохкутнік, знак барацьбы за правы геяў, – альбо каб перайшлі на больш прыязны да геяў Facebook.

Facebook ня толькі дазваляе карыстальнікам паказваць сваю гомасэксуальнасьць на старонцы профілю, ён нават нядаўна дадаў для выбару абразкі з выявай двух жаніхоў або двух нявест.

Адной з прычын лібэральнай пазыцыі Facebook у гэтай справе можа быць тое, што адзін зь яго заснавальнікаў, Крыс Х'юз, – сам адкрыты гей. Ён быў адным зь першых, хто выкарыстаў новы значок пасьля шлюбу ў чэрвені.

А тым часам Алег, пакінуў Vkontakte і шчасьлівы ў адносінах зь яго сябрам на Facebook.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG