Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кіраўнік Беларусі Аляксандар Лукашэнка прызначыў палкоўніка Аляксандра Баечку старшынёй Дзяржаўнага памежнага камітэту, паведамілі ў прэзыдэнцкай прэс-службе.

Аляксандар Баечка нарадзіўся ў Жытомірскай вобласьці, вучыўся ў акадэміі Фэдэральнай памежнай службы Расеі і ў акадэміі Генэральнага штабу Ўзброеных Сіл Расейскай Фэдэрацыі.

Шэф-рэдактар газэты «Народная воля» Сьвятлана Калінкіна так камэнтуе гэтае прызначэньне:

«Я найперш зьвярнула ўвагу на тое, што ён служыў у Гарадзенскім памежным атрадзе, у Лідзкім памежным атрадзе, і менавіта там служылі не пастаянна, а часова Віктар і Дзьмітрый Лукашэнкі. Там ёсьць нейкае асабістае знаёмства. А калі гаварыць, што ён з Украіны — ён зямляк таго ж Вадзіма Зайцава — і што наагул у нас сілавікі чамусьці не беларусы, то тут могуць быць толькі два адказы на гэтыя пытаньні. Першы: самая вялікая пагроза для дыктатур — гэта тыя, хто кіруе сілавымі ведамствамі. І калі яны не нарадзіліся ў Беларусі, яны самі асабіста ніколі ня могуць прэтэндаваць на прэзыдэнцкую пасаду. І, магчыма, з гэтых вось меркаваньняў Лукашэнка так мэтанакіравана прызначае на сілавыя ведамствы толькі тых ці амаль толькі тых, хто не нарадзіўся ў Беларусі. А другая прычына — што гэта насамрэч людзі, якім наша краіна, наш народ, наша культура, наша гісторыя ня родныя. І яны такія, па вялікім рахунку, найміты ў сёньняшняй улады».

Глядзі таксама:

Грыб: Людзьмі, якія ня маюць каранёў, лягчэй кіраваць

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG