Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Суд над жывадзёрам, які пакалечыў бакланаў, заплянаваны на 10 жніўня


Першае судовае паседжаньне па справе пакалечаных бакланаў прызначанае на 10 жніўня і пройдзе ў судзе Чашніцкага раёну Віцебскай вобласьці.

«Суд прыняў да разгляду пратакол аб адміністрацыйным правапарушэньні па факце жорсткага абыходжаньня з птушанятамі бакланаў», — паведамілі Інтэрфаксу ў судзе.

Падазраваны — мясцовы 30-гадовы жыхар.

Гэта адміністрацыйная справа, бо раней праваахоўныя органы адмовіліся заводзіць крымінальную.

Абвінавачаны можа атрымаць штраф да 3 мільёнаў рублёў альбо арышт да 15 сутак.

16 чэрвеня ў Чашніцкім раёне Віцебскай вобласьці арнітолягі знайшлі дзясяткі маладых птушак з адрэзанымі дзюбамі.

Пакалечаных птушанятаў, якія не памерлі самі, забілі іньекцыямі — з такім калецтвам яны былі асуджаныя на сьмерць ад голаду.
XS
SM
MD
LG