Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расейская апазыцыя аб’ядноўваецца ў новую партыю


Сустаршыні «Партыі народнай свабоды» Міхаіл Касьянаў і Барыс Нямцоў

Сустаршыні «Партыі народнай свабоды» Міхаіл Касьянаў і Барыс Нямцоў

Міністэрства юстыцыі Расеі зарэгістравала сёньня апазыцыйную «Рэспубліканскую партыю — Партыю народнай свабоды (Парнас)».

У траўні была адноўленая дзяржаўная рэгістрацыя Рэспубліканскай партыі
Расеі Ўладзімера Рыжкова, а ў чэрвені гэтая партыя аб’ядналася зь
незарэгістраваным ПарНаС.

У праграме новай палітычнай арганізацыі — барацьба за датэрміновыя
парлямэнцкія і прэзыдэнцкія выбары, за вызваленьне палітвязьняў,
правядзеньне палітычнай рэформы, у прыватнасьці — зьніжэньне тэрміну
паўнамоцтваў прэзыдэнта.

Сустаршынямі «Рэспубліканскай партыі — Партыі народнай свабоды» сталі
Міхаіл Касьянаў, Барыс Нямцоў і Ўладзімер Рыжкоў.

Рыжкоў — адказны сакратар палітрады.
XS
SM
MD
LG