Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЗША больш ня будуць прадаваць танкеры Ірану


Кангрэс Злучаных Штатаў ухваліў дадатковыя санкцыі ў дачыненьні да Ірану — у сувязі зь яго ядзернай праграмай.

Сэнат аднагалосна, а Палата прадстаўнікоў — пераважнай большасьцю
галасоў — прынялі рашэньне накласьці санкцыі на кампаніі, якія
супрацоўнічаюць з Іранам у энэргетычнай, фінансавай і транспартнай
сфэрах.

У прыватнасьці, пад забарону падпадае супраца з Тэгеранам у
здабычы ўрану, продаж Ірану танкераў для перавозкі нафты, супраца з
іранскай дзяржаўнай суднаходнай кампаніяй і нафтавымі кампаніямі. Мэта
санкцыяў — узмацніць эфэкт ад забароны на экспарт нафты і
нафтапрадуктаў з Ірану.

Дакумэнт адпраўлены на подпіс прэзыдэнту ЗША Бараку Абаму, які на
гэтым тыдні ўжо ўхваліў іншыя абмежавальныя меры ў адносінах да
энэргетычнай індустрыі гэтай краіны.

Іран настойвае на мірным характары сваёй ядзернай праграмы, аднак ЗША
і іх саюзьнікі падазраюць Тэгеран у спробе абзавесьціся атамнай
зброяй.
XS
SM
MD
LG