Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У 2013-м выпускнікі школ будуць здаваць іспыт па замежнай мове


«Па завяршэньні навучаньня... абавязковымі (іспытамі) зьяўляюцца: „Матэматыка“ ў пісьмовай форме; „Беларуская мова“ або „Расейская мова“ на выбар вучня ў пісьмовай форме; „Замежная мова“ ў вуснай форме», — гаворыцца ў пастанове Міністэрства адукацыі № 77.

Пастанова апублікаваная на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.

Дакумэнт замацоўвае пералік прадметаў, па якіх праводзяцца выпускныя іспыты ў 9-х клясах. Абавязковымі будуць «Беларуская мова» — пісьмова, «Расейская мова» — пісьмова, «Матэматыка» — пісьмова і «Гісторыя Беларусі» — вусна.

Пастанова ўступае ў сілу з 1 верасьня 2012 году, перадае БелТА.
XS
SM
MD
LG