Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Назіральнікі АБСЭ прыедуць пасьля 20 жніўня


«БДІПЧ АБСЭ прыступіла да фармаваньня місіі назіральнікаў. Мяркуецца, што першая група назіральнікаў прыбудзе ў Беларусь пасьля 20 жніўня. Хутчэй за ўсё, 21 жніўня. А група доўгатэрміновых назіральнікаў БДІПЧ АБСЭ павінна прыступіць да працы ў Беларусі 23 жніўня», — паведаміў сакратар ЦВК Мікалай Лазавік.

Лазавік кажа, што гэтая інфармацыя атрыманая па каналах МЗС Беларусі.

Сакратар ЦВК нагадаў, што 16–18 ліпеня ў Беларусі працавала ацэначная місія БДІПЧ АБСЭ. «Яна рэкамэндуе накіраваць у Беларусь паўнавартасную місію назіральнікаў. Мяркуецца, што ўсяго будзе 40 доўгатэрміновых назіральнікаў і 270 кароткатэрміновых назіральнікаў», — паведаміў Лазавік Інтэрфаксу.

Выбары ў Палату прадстаўнікоў прызначаныя на 23 верасьня.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG