Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Падвышэньне заробку бюджэтнікам перанесена на верасень?


Анансаванае беларускімі ўладамі падвышэньне тарыфнай стаўкі 1-га разраду са жніўня не адбудзецца, бо інфляцыя запаволілася.

Чарговае падвышэньне заробкаў бюджэтнікам будзе ў верасьні, паведаміла Інтэрфаксу крыніца ў дзяржаўных органах.

«З улікам запаволеньня інфляцыі падвышэньне тарыфнай стаўкі першага разраду са жніўня не адбудзецца. Хутчэй за ўсё, гэта адбудзецца з 1 верасьня», — заявіў суразмоўца.

Прэсавая служба Савету міністраў пакуль не камэнтуе гэтую інфармацыю.

Намесьнік міністра фінансаў Максім Ермаловіч 25 ліпеня выказаў сумнеў, што стаўка будзе падвышаная 1 верасьня.

«Калі адбудзецца чарговае падвышэньне тарыфнай стаўкі 1-га разраду, у жніўні ці пазьней, будзе вядома ў бліжэйшыя дні, калі будзе прынятае рашэньне пра тактыку паводзінаў... Магчыма, пакуль неабходнасьці падвышаць заработную плату няма», — заявіў Ермаловіч.

Чыноўнік нагадаў, што паводле заканадаўства, калі інфляцыя з моманту апошняга падвышэньня тарыфнай стаўкі 1-га разраду перавышае 5%, неабходна індэксаваць даходы ў межах бюджэту пражытачнага мінімуму.

У студзені гэтага года тарыфная стаўка 1-га разраду была падвышана на 25%, у траўні яна вырасла яшчэ на 5%.

У траўні інфляцыя склала 1,6%, у чэрвені — 1,8%, за 24 дня ліпеня — 1,3%, паведамляе Белстат.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG