Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Навасяд сабраў дзьве нормы


Уладзімер Навасяд
Уладзімер Навасяд

Апазыцыйны палітык Уладзімер Навасяд, які быў дэпутатам Вярхоўнага Савету 13-га скліканьня і Палаты прадстаўнікоў другога скліканьня, балятуецца і на выбарах у Палату пятага скліканьня.

«Я абраў для сябе 94-ю Сьвіслацкую выбарчую акругу ў Менску, якая ахоплівае мікрараён Серабранку. І хаця у мяне даволі вялікая ініцыятыўная група, аж 220 чалавек, пакуль сабралі толькі дзьве тысячы подпісаў выбарцаў нашай акругі. Справа ў часе адпачынкаў, а тут яшчэ і Алімпіяда наклалася. У кожнай другой кватэры дзьверы не адчыняюць. А там, дзе ёсьць людзі, кожны другі падпісваецца за маё вылучэньне. Так што будзем працаваць далей», — заявіў Навасяд «Свабодзе».

Каб вылучыцца кандыдатам у дэпутаты, неабходна прадставіць у выбарчую камісію як найменей подпісы адной тысячы выбарцаў, што пражываюць на тэрыторыі дадзенай акругі.

Выбары ў Беларусі прызначаныя на 23 верасьня.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG