Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Рыгора Васілевіча прапануюць прызначыць старшынём Вярхоўнага Суду


Рыгор Васілевіч, архіўнае фота
Рыгор Васілевіч, архіўнае фота

33 прадстаўнікі Грамадзянскай ініцыятывы супраць беззаконьня ў судах і пракуратуры зьвярнуліся да Аляксандра Лукашэнкі з прапановай адправіць у адстаўку цяперашняга старшыню Вярхоўнага Суда Валянціна Сукалу і прызначыць на гэтую пасаду Рыгора Васілевіча.

Пра гэта гаворыцца ў звароце, які накіраваны Аляксандру Лукашэнку.

Аўтары дакумэнту зазначаюць, што яны не належаць ні да якога палітычнага лягеру, не вядуць барацьбу за ўладу, а толькі жадаюць аднавіць свае парушаныя правы: «Аднак мы на ўласным досьведзе пераканаліся, што ў нашай краіне гэта зрабіць немагчыма з-за процідзеяньня чыноўнікаў, у тым ліку — высокага рангу, якім зьяўляецца Валянцін Сукала. Ён ачольвае судовую сыстэму краіны з 1997 году, гэта значыць датычны да яе дасягненьняў і недахопаў. На жаль, мы і нашы блізкія на сабе выпрабавалі і працягваем выпрабоўваць ўсе адмоўныя бакі айчыннага суду... Мы лічым, што старшыня Вярхоўнага Суду Рэспублікі Беларусь Валянцін Сукала праяўляе высакамер’е, ператварыў суд у закрытую структуру, а незалежнасьць судовай сыстэмы выкарыстоўвае для прыкрыцьця судовых памылак».

Лідэр Грамадзянскай ініцыятывы супраць беззаконьня ў судах і пракуратуры, юрыст Тамара Сяргей кажа, што падпісанты звароту просяць Аляксандра Лукашэнку «вызваліць ад займаемай пасады Валянціна Сукалу і прызначыць на пасаду старшыні Вярхоўнага Суда Рэспублікі Беларусь доктара юрыдычных навук, прафэсара Рыгора Васілевіча ».

«Свой зварот грамадзяне мелі намер перадаць супрацоўнікам Адміністрацыі прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь. Аднак загадчык прыёмнай Адміністрацыі кіраўніка дзяржавы Ігар Ламаносаў у катэгарычнай форме адмовіўся прыняць зварот ад грамадзянаў і размаўляць з намі. Таму дакумэнт на імя кіраўніка дзяржавы мы вымушаныя былі адправіць па пошце. На маю думку, паводзіны супрацоўніка адміністрацыі сьведчыць аб тым, што насуперак Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь ўлада ў краіне належыць не народу, а чыноўнікам, якія выкарыстоўваюць ўлада ва ўласных інтарэсах, а пра народ ўспамінаюць толькі ў сваіх выступах і перад чарговымі выбарамі» — перадае http://spring96.org/be/news/55215 словы Тамары Сяргей сайт праваабарончага цэнтру «Вясна».

У красавіку на просьбу «Эўрарадыё» пракамэнтаваць сьмяротны прысуд Уладзіславу Кавалёву і Дзьмітрыю Канавалаву, якіх суд прызнаў вінаватымі ў выбуху ў менскім мэтро, былы генэральны пракурор Рыгор Васілевіч заявіў: «Ёсьць старшыня Вярхоўнага суду спадар Сукала. Які ўсе гады знаходзіцца за сьпінамі сваіх падначаленых. Я перанакіроўваю гэта пытаньне яму. Гэты чалавек цалкам можа даць камэнтарый. Я заўсёды быў на пярэднім флянгу. А гэты таварыш хай таксама пакажа сябе. А то вось так у цені, за сьпінамі невыязных судзьдзяў, знаходзіцца працяглы час, напэўна, не вельмі карэктна ў адносінах да сваіх падначаленых».
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG