Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

ЗША папрасілі Ізраіль пачакаць з нападам на Іран


Бэньямін Нэтаньягу і Леон Панэта у Ерусаліме

Бэньямін Нэтаньягу і Леон Панэта у Ерусаліме

Міністар абароны ЗША Леон Панэта прыбыў з афіцыйным візытам у Ізраіль і правёў шэраг сустрэчаў зь лідэрамі гэтай краіны.

Кіраўнік Пэнтагону правёў у сераду перамовы са сваім ізраільскім калегам Эхудам Баракам. Разам яны наведалі адну з разьмешчаных на поўдні краіны установак супрацьракетнай абароны «Жалезны купал». Тады ж міністар абароны ЗША сустрэўся з начальнікам генштабу Войска абароны Ізраілю Бэні Ганцам і шэрагам высокапастаўленых афіцэраў.

Пасьля гэтага Леон Панэта сустрэўся ў Ерусаліме з прэм’ер-міністрам Ізраілю Бэньямінам Нэтаньягу і прэзыдэнтам краіны Шымонам Пэрэсам. Адной з галоўных тэмаў перамоваў была іранская праблема.

Міністар абароны ЗША зьвярнуўся да ўраду Ізраілю з просьбай пакуль не наносіць удар па Іране, каб даць Вашынгтону магчымасьць увесьці ў дзеяньне яшчэ больш жорсткія эканамічныя санкцыі супраць іранскіх уладаў.

XS
SM
MD
LG