Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пра гэта паведаміў сайту ucpb.org сябра Палітрады Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Паўлаў.

Ён адзначыў, што АГП вылучыла сьпікераў-кандыдатаў у Менску па 20 выбарчых акругах. Чатыры месцы АГП аддала сябрам аргкамітэту па стварэньні БХД.

Паўлаў: «Яны напісалі заявы на ўступленьне ў АГП, але гэта хутчэй тэхнічны аспэкт. Людзям ня трэба адмаўляцца ад сваіх праграмных дакумэнтаў, ад свайго сьветапогляду. Мы маем падобныя ацэнкі і погляды на тое, як праходзяць у Беларусі выбарчыя кампаніі. Нас аб’ядноўвае агульная мэта — сумленныя выбары без Лукашэнкі».

Сустаршыня БХД Віталь Рымашэўскі патлумачыў, што гэтыя сябры БХД напісалі па дзьве заявы: адну — на ўступленьне ў АГП, а другую — на выхад з АГП адразу пасьля заканчэньня выбараў.

Віталь Рымашэўскі

Віталь Рымашэўскі

«Усё ж трохі розныя будуць у нас кампаніі. У нас — выключна байкотная кампанія. АГП мае сваю кампанію — „За сумленныя выбары без Лукашэнкі“. І вылучэньне адбылося на такіх умовах, што АГП ня будзе прымушаць нашых кандыдатаў выконваць нейкія партыйныя рашэньні ў рамках гэтай кампаніі. Адзіная ўмова — гэта не агітаваць за ўдзел у выбарах. І гэта наша супольнае бачаньне», — распавёў «Свабодзе» Віталь Рымашэўскі.

Тлумачачы стварэньне «кааліцыйнага сьпісу», Рымашэўскі адзначыў:

«У парушэньне Канстытуцыі і выбарчага заканадаўства Ярмошына, Лазавік, прадстаўнікі рэжыму, якія займаюцца спэктаклем пад назвай „Выбары“, пазбаўляюць усялякай магчымасьці агітаваць за байкот. Таму застаецца адзіны шлях — праз вылучэньне кандыдатаў. І, як паказвае практыка, мы распачалі байкотныя пікеты, на якіх не зьбіраем подпісы за вылучэньне кандыдатаў, але зьбіраем подпісы за вызваленьне палітвязьняў. З АГП мы дамовіліся, што мэты ў нас супадаюць. Па дамоўленасьці ў Менску вылучана некалькі чалавек у сьпісе АГП, але гэта будзе наш фармат, гэта будзе выключна байкот. Чатыры сябры зь Менскай арганізацыі напісалі дзьве заявы на ўступленьне і выхад з АГП 25 верасьня. Будзем дзейнічаць разам. Цяпер, калі БХД падае на рэгістрацыю, а ёй адмаўляюць, калі ўлады рыхтуюць арышты для нашых актывістаў, АГП дапамагла актывістам кампаніі байкоту абараніцца такім чынам ад рэпрэсій».

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG