Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

8 бадмінтаністак дыскваліфікаваныя за «паддаўкі»


Беларуская бадмінтаністка Алеся Зайцава гуляе супраць інданэзійскай Адрыянці Фірдасары

Беларуская бадмінтаністка Алеся Зайцава гуляе супраць інданэзійскай Адрыянці Фірдасары

Міжнародны алімпійскі камітэт дыскваліфікаваў восем бадмінтаністак — удзельніцаў Алімпіяды ў Лёндане — за неспартовыя паводзіны.

Удзельніцы парных спаборніцтваў з Кітаю, Паўднёвай Карэі і Інданэзіі, якія ўжо забясьпечылі сабе выхад у чвэрцьфінал, у апошніх матчах папярэдняга этапу наўмысна гулялі дрэнна, імкнучыся прайграць — каб забясьпечыць сабе больш «зручных» апанэнтаў на наступнай стадыі барацьбы.

Скандальныя паводзіны спартовак асудзілі гледачы, якія іх асьвіствалі. Кітайская алімпійская зборная заявіла, што правядзе ўласнае расьсьледаваньне.

Этычны кодэкс Міжнароднага алімпійскага камітэту патрабуе ад спартоўцаў у любых абставінах змагацца з поўнай аддачай.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG