Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Алена Красоўская знайшлася на Акрэсьціна


Намесьніца дырэктара інфармайына- асьветніцкай установы «Плятформа» — арганізацыі, якая абараняе правы беларускіх вязьняў, Алёна Красоўская знайшлася на Акрэсьціна.

Пра яе месцазнаходжаньне было нічога невядома больш за суткі. А 15 гадзіне ўчора праваабаронца пайшла на сустрэчу, а пасьля гэтага яе тэлефоны былі адключаныя.

Пра месцазнаходжаньне яго калегі кіраўніку «Плятформы» Андрэю Бандарэнку паведамілі ў Партызанскім РАУС Менску (у гэтым раёне Красоўская прапісаная). Інфармацыя была выдадзеная супрацоўнікамі РАУС толькі пасьля таго, як «Плятформа» настаяла на прыняцьці заявы аб зьнікненьні сваёй супрацоўніцы. Іншых падрабязнасьцяў у РАУС не патлумачылі.


Андрэй Бандарэнка: На Акрэсьціна прадстаўнікам «Плятформы» патлумачылі, што Алена Красоўская чакае суду. Ніякіх іншых дэталяў не паведамілі.

Як кажа кіраўнік «Плятформы» Андрэй Бандарэнка, за апошні час ціск на супрацоўнікаў арганізацыі значна ўзрос.

31 ліпеня ўвечары была ажыцьцёўлена спроба ўзлому інтэрнэт-старонкі арганізацыі. Нечакана зьявіліся спасылкі на «дзіўныя сайты парнаграфічнага характару». На думку вэб-распрацоўшчыка сайту, узлом быў мэтанакіраваны і яго спрабавалі зьдзейсьніць спэцыяльна падрыхтаваныя людзі. Атака на сайт была ўчынена шляхам заліцьця PHP Shell — скрыпту, які надзяляе зламыснікаў правамі адміністратара.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG