Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Інвэстары ўцякаюць зь Беларусі


Схема інвэстыцыяў у беларускую эканоміку ў 2009 годзе
Схема інвэстыцыяў у беларускую эканоміку ў 2009 годзе

Артыкул пад такой назвай зьмясьціла сёньня польская Rzeczpospolita.

Замежныя інвэстыцыі ў беларускую эканоміку ў першым паўгодзьдзі сёлета былі на 13 адсоткаў меншыя, чым летась. З інвэстараў засталіся адны толькі расейцы.

Найноўшыя статыстычныя зьвесткі Белстату не пакідаюць сумневу, што ахвочых укладаць свае грошы ў краіне, якой уручную кіруе дыктатар, усё меней.

Аб'ём замежных інвэстыцый у першым паўгодзьдзі склаў $7 мільярдаў, на 12,8 адсотка менш, чым год таму. Найболей інвэставалі фірмы з Расеі (40,9 адсотка), Вялікабрытаніі (30,8 адсотка – гэта таксама расейцы, якія маюць у Брытаніі шмат зарэгістраваных кампаній, Кіпра (5,8 адсотка – гэта таксама расейскія фірмы, якія апанавалі Кіпр). З Аўстрыі паходзяць 4,8 працэнта, з Украіны – 3,1 адсотка.

Найбуйнейшыя інвэстыцыі былі ў гандаль (43 адсоткі), транспарт (29 адсоткаў) і прамысловасьць (20 адсоткаў). Прамыя інвэстыцыі склалі 74 працэнтаў.

Большасьць грошай з-за мяжы трапляе ў Менск (78 адсоткаў). Астатняя частка краіны выжывае за кошт беларускай рэчаіснасьці. Гомель атрымаў 6,3 адсотка грошай, укладзеных замежнікамі, Менская вобласьць – 4,5 адсотка.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG