Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Горадня: Першы пікет па зборы подпісаў за апазыцыйнага кандыдата


Подпісы разам зь сябрамі ініцыятыўнай групы зьбіраў актывіст кампаніі «Гавары праўду» Зьміцер Бандарчук.

Сёлетняя выбарчая кампанія на Гарадзеншчыне ідзе пакуль амаль незаўважна. Толькі сёньня на вуліцы Янкі Купалы адбыўся першы пікет, падчас якога актывісты кампаніі «Гавары праўду» вялі збор подпісаў.

Зьміцер Бандарчук кажа, што актыўнасьць выбарцаў пакуль не зусім высокая:

Бандарчук: «Першы пікет паказаў, што мала людзей цікавяцца кампаніяй, многія ня маюць з сабой пашпарта, каб паставіць подпіс. Але кажуць людзі пра адно і тое ж, калі мы прыходзім на кватэры і калі да нас падыходзяць на пікеце. Самае галоўнае пытаньне — нізкія заробкі. Іх не цікавяць ужо мільёны, бо яны ўсе мільянэры, а цікавіць тое, калі скончацца тыя крызісы, інфляцыя і калі хто за ўсё гэта адкажа.

У людзей агульнае расчараваньне ў выбарах, дэпутатах і наагул ва ўсіх чыноўніках, бо яны ні за што не адказваюць у краіне. Вельмі шмат мясцовых праблемаў. Мы надалей будзем сустракацца зь людзьмі, бо толькі людзі могуць сказаць, што іх насамрэч турбуе».



Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG