Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Шэф Пэнтагону пачынае перамовы ў Ізраілі


Леон Панэта

Леон Панэта

Міністар абароны ЗША Леон Панэта прыбыў у Ізраіль. Як чакаецца, тэмай ягоных перамоваў з кіраўніцтвам Ізраілю будзе сытуацыя вакол ядзернай праграмы Ірану, а таксама эскаляцыя канфлікту ў Сырыі.

Панэта абверг паведамленьні ізраільскай прэсы аб тым, што ён мае намер абмеркаваць з ізраільскімі лідэрамі пляны ЗША аб магчымым правядзеньні ваеннай апэрацыі супраць Ірану.

Паводле кіраўніка Пэнтагону, у часе сустрэчы з прэм'ер-міністрам Ізраілю Біньямінам Нэтаньяху і міністрам абароны гэтай краіны Эхудам Баракам бакі абмяркуюць пытаньні, зьвязаныя з пагрозай, якую нясе ядзерная праграма Ірану.

Раней Леон Панэта наведаў Эгіпэт, дзе правёў перамовы з новым урадам.
XS
SM
MD
LG