Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Іван Амельчанка: «Хачу, каб нашых міліцыянтаў не баяліся, а паважалі»


На пытаньні наведнікаў сайту адказаў Іван Амельчанка, аўтар пэрформансу «Мусорок».

29 ліпеня Іван Амельчанка выйшаў на волю пасьля чарговай адседкі на Акрэсьціна – 12 сутак адміністрацыйнага арышту. Яго затрымалі 17 ліпеня, прызналі вінаватым у непадпарадкаваньні законнаму распараджэньню ці патрабаваньню службовай асобы пры выкананьні ёй службовых паўнамоцтваў і арыштавалі на 12 сутак.

Напярэдадні, 16 ліпеня, Іван Амельчанка разам з актывістамі моладзевага руху «Zмена» правёў прэс-канфэрэнцыю, на якой абвясьціў пра намер узяць удзел у парлямэнцкіх выбарах. Аднак ягоную ініцыятыўную групу не зарэгістравалі.

Іван Амельчанка стаў вядомым пасьля свайго пэрформансу «Мусорок» на Чарнобыльскім шляху 26 красавіка сёлета. Пасьля гэтага быў 4 разы асуджаны на адміністрацыйныя арышты, адседзеў агулам 52 дні.

Чытаць адказы Івана Амельчанкі можна ТУТ.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG