Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Фралоў балятуецца ў адной акрузе зь Янукевічам


Валеры Фралоў
Валеры Фралоў

Дэпутат Палаты прадстаўнікоў другога скліканьня Валеры Фралоў балятуецца і ў склад парлямэнту пятага скліканьня.

У 2000 годзе генэрал абіраўся па Гарадзеншчыне. Сёлета яго ініцыятыўная група зьбірае подпісы выбарцаў, якія жывуць на тэрыторыі 92-й Аўтазаводзкай акругі Менску.

«Тут я нарадзіўся, вучыўся, працаваў на МАЗе. У гэтай акрузе жыве прыкладна 30–40 маіх сяброў яшчэ зь дзяцінства — зь імі разам вучыўся, працаваў. Карацей кажучы, гэта мой родны край».

Ініцыятыўная група Фралова ў складзе 18 чалавек ужо сабрала каля 600 подпісаў у падтрымку генэрала.

У гэтай акрузе зьбіраюцца балятавацца 6–7 чалавек, сярод якіх і старшыня партыі БНФ Аляксей Янукевіч.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG