Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларускі спэцназ узбройваецца


Закупілі дэльталёты і бесьпілётнікі.

Найноўшая стралковая зброя закуплена для сіл спэцыяльных апэрацый Узброеных сіл Беларусі, паведамілі ў сераду ў Міністэрстве абароны Беларусі.

«Закуплены аўтаматы, расійскія снайпэрскія вінтоўкі і боепрыпасы да іх. Акрамя гэтага, на ўзбраеньне паступілі новыя аптычныя прыцэлы, закуплены прыборы назіраньня, акуляры начнога бачаньня, лазэрныя дальнамеры, парашутныя сыстэмы спэцыяльнага прызначэньня тыпу „Лясьнік-3“ і грузавыя кантэйнэры да іх», — паведамілі Інтэрфаксу ў Мінабароны.

Акрамя таго, адзначылі ў міністэрстве, для сіл спэцыяльных апэрацый УС Беларусі «ў 2015 годзе плянуецца закуп новых дэльталётаў».

Да таго ж «у мэтах павелічэньня разьведвальных магчымасьцяў і атрыманьня разьведвальных зьвестак у рэжыме рэальнага часу для падразьдзяленьняў сіл спэцыяльных апэрацый сплянаваны закуп малапамерных бесьпілётных лятальных апаратаў тыпу „Маскіт“ (вытворчасьці Беларусі) і „Ластаўка“ (вытворчасьці Расеі)», — паведамілі ў Мінабароны.

«У пэрспэктыве прадугледжана далейшае паэтапнае пераўзбраеньне сіл спэцыяльных апэрацый УС Беларусі», — адзначылі ў ваенным ведамстве.

1 жніўня спаўняецца 5 гадоў з дня стварэньня камандаваньня сіл спэцыяльных апэрацый Узброеных сіл Беларусі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG