Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Намесьніца дырэктара «Плятформы» не выходзіць на сувязь


Алена Красоўская-Касьпяровіч
Алена Красоўская-Касьпяровіч

Намесьніца дырэктара інфармацыйна-асьветніцкай установы «Плятформа» Алена Красоўская-Касьпяровіч ад учора перастала выходзіць на сувязь.

Апошні раз супрацоўнікі «Плятформы» кантактавалі зь ёй дзесьці хутка пасьля 15-й гадзіны. Пасьля чаго сувязь перапынілася і аб яе месцазнаходжаньні нічога невядома. Сёньня раніцай яе тэлефоны працягваюць заставацца недаступнымі. «Плятформа» робіць усе спробы, каб усталяваць яе месцазнаходжаньне.

Як кажа кіраўнік «Плятформы» Андрэй Бандарэнка, за апошні час ціск на супрацоўнікаў арганізацыі значна ўзрос.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG