Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Беларусі з 1 жніўня падаражэлі некаторыя жыльлёва-камунальныя паслугі для насельніцтва.

Такое рашэньне зьмяшчаецца ў пастанове Савета Міністраў ад 30 ліпеня 2012 г № 702 «Аб унясеньні зьмяненьняў у пастанову Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 4 лютага 2011 № 138», паведамляе БелТА.
.
Згодна з дакумэнтам, тарыф на паслугі па тэхнічнаму абслугоўваньню жылых дамоў павялічаны на 105 рублёў да 500 рублёў у месяц за квадратны мэтар агульнай плошчы жылога памяшканьня. Таксама падаражэла карыстаньне ліфтамі, цяпер насельніцтва будзе аплачваць 2,2 тысячы з аднаго пражываючага ў месяц.

Акрамя таго, на 11,8% падаражэлі тарыфы на прыродны газ, які выкарыстоўваецца ў жылых дамах, кватэрах і садовых хатках членаў садоўніцкіх таварыстваў, а таксама для ацяпленьня нежылых памяшканьняў.

Кошт электрычнай энэргіі павысілася на 23,7%, у прыватнасьці аднаставачнага тарыф на электраэнэргію ў жылых дамах і кватэрах, абсталяваных ва устаноўленым парадку электрычнымі плітамі, стаў больш на 48 рублёў да 250,6 рублёў

Пастанова уступае ў сілу з 1 жніўня 2012 года.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG