Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Група емэнскіх паліцыянтаў учыніла бунт


Былы прэзыдэнт Емэну Алі Абдала Салех (архіўнае фота)
Былы прэзыдэнт Емэну Алі Абдала Салех (архіўнае фота)

У сталіцы Емэну, Сане, прынамсі 15 чалавек былі забітыя і 43 параненыя ў сутыкненьнях сілаў бясьпекі з ўзброенай групоўкай, якая ўзяла штурмам міністэрства ўнутраных справаў.

Паводле апошніх дадзеных, мяцежнікі кантралююць будынак МУС і некалькі прылеглых да яго вуліцаў.

На тых, хто нападаў, была форма паліцыянтаў. Улады заяўляюць, што гэта прыхільнікі экс-прэзыдэнта Емэну Алі Абдалы Салеха, адхіленага ад улады некалькі месяцаў таму.

Некаторыя прадстаўнікі ўладаў абвінавацілі ў датычнасьці да нападу пляменьніка экс-прэзыдэнта, камандуючага аднаго з паліцэйскіх падразьдзяленьняў.

Цяперашні прэзыдэнт Абд Раба Мансур аль-Хадзі спрабуе правесьці рэарганізацыю сілаў бясьпекі, якія да гэтага часу знаходзяцца пад кантролем асобаў з атачэньня Салеха.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG