Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Магілёве затрымалі зьбіральніка подпісаў


Аляксей Паўлоўскі, архіўнае фота

Аляксей Паўлоўскі, архіўнае фота

У Магілёве затрымалі актывіста незалежнага прафсаюза работнікаў Радыёэлектроннай прамысловасьці Аляксея Паўлоўскага. Актывіст у інтэрнаце №2 заводу “Зэніт” зьбіраў подпісы ў падтрымку патэнцыйных дэпутатаў у Палату прадстаўнікоў Рыгора Антановіча ды Ўладзімера Пунчанку.

Праз тэлефон Паўлоўскі паведаміў, што міліцыю выклікала вахцёрка – патлумачыла, што ён у інтэрнаце займаецца палітычнай агітацыяй.

Спачатку Аляксея Паўлоўскага завезьлі ў пастарунак на вуліцы Народнага апалчэньня. Там актывіст давёў, што ён зьбіраў подпісы. Пры ім былі падпісныя аркушы. Міліцыянты яго зноў завезьлі ў інтэрнат, дзе вядзецца праверка сказанага Паўлоўскім.
XS
SM
MD
LG