Лінкі ўнівэрсальнага доступу

31 ліпеня ў Менску адбыўся першы пікет, прысьвечаны байкоту выбараў.

Афіцыйна пікет каля ўваходу на Камароўскі рынак ладзіла актывістка аргкамітэту па стварэньні партыі «Беларуская хрысьціянская дэмакратыя» Марына Хоміч. Яна зарэгістравала ініцыятыўную групу па вылучэньні кандыдатам у дэпутаты.

Некалькі чалавек паставілі на пляцоўцы перад Камароўскім рынкам стэнды з надпісамі «Выбараў няма!» і «Не хадзіце на выбары — вас падмануць!»

«Я лічу, што мы выбралі адзіна верную пазыцыю ў адносінах да гэтых выбараў — байкот. Мы змагаемся, каб дабіцца вызваленьне палітвязьняў і правядзеньня свабодных выбараў у краіне», — заявіў БелаПАН сустаршыня аргкамітэту па стварэньні партыі «Беларуская хрысьціянская дэмакратыя» Віталь Рымашэўскі, які браў удзел у пікеце.

Паводле яго, актывісты БХД на пікеце зьбіралі подпісы за вызваленьне палітычных вязьняў.

XS
SM
MD
LG