Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня, 1 жніўня: новыя пэнсіі і вялікі футбол


Бліц-агляд падзеяў і тэмаў у Беларусі, сьвеце, гісторыі.

Надвор’е:

Пахмурна і цёпла: каля +26
У Беларусі і сьвеце:

Пераразьлік пэнсій: ад сёньня яны падвышаюцца на 17,1%.

Падвышаюцца заробкі бюджэтнікаў.

Даражэюць тарыфы на тэхнічнае абслугоўваньне і карыстаньне ліфтамі.

Мабільны апэратар Velcom падвышае тарыфы.

На Алімпіядзе ў Лёндане зборная Беларусі па футболе згуляе апошні матч у групе супраць зборнай Эгіпту. Для выхаду з групы беларусам дастаткова нічыёй. Пачатак матчу а 16:30 паводле менскага часу.

На барысаўскім стадыёне в рамках матчаў Лігі чэмпіёнаў адбудзецца футбольны паядынак БАТЭ — «Дэбрэцэн» (Вугоршчына). Пачатак а 19.00.

Ксяндзы-марыяне запрашаюць у пілігрымку Друя — Росіца. Яна пачнецца а 8-й гадзіне імшой у друйскім касьцёле, будзе доўжыцца тры дні і скончыцца фэстам у Росіцы, прысьвечаным 100-годзьдзю Росіцкага касьцёлу.

Швэйцарыя. Пачынаецца 65 міжнародны кінафэстываль у Лякарна. Сёлета на галоўны прыз кінафэстывалю — «Залатога леапарда» — прэтэндуюць 19 карцін асноўнага міжнароднага конкурсу. Зь іх 13 фільмаў — сусьветныя прэм’еры. Фэстываль працягнецца да 11 жніўня.

*************

Паважаныя слухачы! Дапамажэце больш поўна прадставіць беларускі дзень — дашліце інфармацыю пра плянаваныя падзеі, якія будуць цікавыя нашым чытачам, на адрас svaboda@rferl.org.

*************
Не прапусьціце:

У эфіры Свабоды чарговае Падарожжа, агляд лістоў, а таксама перадача Званочкі. Найбольш тэлефанаваньняў на гэтым тыдні было пра швэдзкіх мядзьведзікаў, Алімпіяду і летні адпачынак.

*************
Таксама ў гэты дзень:

1812 — Напалеон Банапарт аддаў загад аб стварэньні войска Вялікага Княства Літоўскага

1914 — пачалася Першая сусьветная вайна.

1920 — Чырвоная Армія заняла Берасьце.

1943 — ва ўрочышчы Батароўка каля Наваградка гітлераўцы расстралялі 11 сясьцёр-назарэтанак. 6 сакавіка 2000 г. яны былі бэатыфікаваныя.

1944 — у Польшчы пачалося Варшаўскае паўстаньне. Ад 2010 году 1 жніўня адзначаецца як дзяржаўнае сьвята.

2001 — Азэрбайджан перайшоў з кірыліцы на лацінскі альфабэт, каб зьменшыць расейскі ўплыў на азэрбайджанскую культуру.
У гэты дзень нарадзіліся:

1520 — Жыгімонт ІІ Аўгуст (г. Кракаў), вялікі князь літоўскі і кароль польскі (1548–1572).

1912 — Янка Ролсан (сапр. прозьвішча Гадзіцкі; в. Вялень, цяпер Пухавіцкі р-н), паэт, дзеяч эміграцыі ў Аўстраліі.

1921 — Уладзімер Урбановіч (в. Пудзіна, цяпер Наваградзкі р-н), краязнаўца, пэдагог, культуроляг.
У гэта дзень памерлі:

1861 — Ігнат Ходзька, пісьменьнік, мэмуарыст.

1994 — Восіп Блізьнюк, удзельнік антысавецкага падпольнага вучнёўскага руху ў Смаргоні, вязень савецкіх канцлягераў. Пахаваны ў Смаргоні.

ЦЫТАТА НА ПАМЯЦЬ:

«Сапраўднае геройства палягае не ў руках, а ў сэрцы і ў галаве» — Герман Мэлвіл.
ГОД ТАМУ Ў ЗАГАЛОЎКАХ НА САЙЦЕ «СВАБОДЫ»:

Вязень Глыбоцкай турмы маці: «Зьвяртайся куды заўгодна, горш ужо ня будзе»

Суд над удзельнікамі несанкцыянаванай акцыі ў Брузгах абвясьцілі закрытым

Cуд над заснавальнікам «Кнігі-поштай»
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG