Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Расейскаму апазыцыянэру пагражае 10 гадоў турмы


Аляксей Навальны выступае на мітынгу ў Маскве

Аляксей Навальны выступае на мітынгу ў Маскве

Расейскаму блогеру і апазыцыйнаму актывісту Аляксею Навальнаму вылучылі афіцыйнае абвінавачаньне ў крадзяжы маёмасьці ў асабліва буйных памерах і ўзялі зь яго падпіску пра нявыезд. Навальнаму пагражае да 10 гадоў зьняволеньня.

Абвінавачаньні тычацца колішняй дзейнасьці Навальнага ў якасьці дарадцы губэрнатара Кіраўскай вобласьці Нікіты Бялых. Падобныя крымінальныя справы пачыналі ўжо некалькі разоў і кожны раз зачынялі за адсутнасьцю складу злачынства.

Апошні раз гэта адбылося сёлета ў красавіку. А 5 ліпеня кіраўнік Сьледчага камітэту Расеі Аляксандар Бастрыкін жорстка скрытыкаваў сваіх падначаленых на калегіі ведамства: «У вас там ёсьць чалавек на прозьвішча Навальны. Чаму вы спынілі крымінальную справу, не паінфармаваўшы кіраўніцтва?»

Аляксей Навальны набыў шырокую вядомасьць у Расеі, дзякуючы грамадзкаму праекту «РосПил», які скіраваны на барацьбу супраць карупцыі ў дзяржаўных закупках. У сваім блогу Навальны, сярод іншага, апублікаваў і дакумэнты пра тое, што ў кіраўніка Сьледчага камітэту Расеі Аляксандра Бастрыкіна была нерухомасьць і доля ў фірме ў Чэхіі, якія ён не задэкляраваў, а потым перавёў на імя сваёй былой жонкі
XS
SM
MD
LG