Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Горадня: пікет у падтрымку Бяляцкага забаранілі


Заяўку на правядзеньне 4 жніўня пікету ў падтрымку Алеся Бяляцкага і іншых палітвязьняў падавалі гарадзенскія праваабаронцы Віктар Сазонаў і Ўладзімер Хільмановіч.

Хільмановіч і Сазонаў на мінулым тыдні атрымалі з гарвыканкаму адказ, зь якога было незразумела, забаранілі ці дазволілі ўлады пікет. Тады яны яшчэ раз пісьмова зьвярнуліся ў гарвыканкам, і вось атрымалі адказ. Фармальнай падставай для адмовы стала тое, што заяўнікі не заключылі дамоваў з адпаведнымі службамі для забесьпячэньня грамадзкага парадку.
XS
SM
MD
LG