Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Скандал зь мядзьведзікамі: абяцаных кадравых рашэньняў Лукашэнкі няма


Аляксандар Лукашэнка

Аляксандар Лукашэнка

Прэсавая служба Аляксандра Лукашэнкі заявіла, што ніякіх кадравых рашэньняў у Міністэрстве абароны Беларусі, зьвязаных з інцыдэнтам вакол пралёту над беларускай тэрыторыяй швэдзкага самалёта, няма.

«Пакуль ніякай інфармацыі на гэты конт у нас няма. Сачыце за паведамленьнямі на нашым сайце», — сказалі «Свабодзе» ў прэсавай службе Аляксандра Лукашэнкі.

На мінулым тыдні Аляксандар Лукашэнка ўпершыню публічна прызнаў факт пралёту над тэрыторыяй Беларусі швэдзкага лёгкаматорнага самалёта, які раскідаў плюшавых мядзьведзікаў з заклікамі да свабоды слова ў Беларусі.

«Як растлумачыць правакацыю зь лёгкаматорным самалётам, які ня толькі перасек мяжу, але і беспакарана ўварваўся на тэрыторыю Беларусі? — спытаўся Аляксандар Лукашэнка ў сілавікоў. — Бо гэта ў першую чаргу — бясьпека нашых грамадзян. Больш за тое, бо гэты самалёт быў своечасова выяўлены. Але чаму начальнікі не спынілі гэты палёт? Каго шкадавалі? Гэта галавацяпства канкрэтных выканаўцаў ці памылкі ў самой сыстэме аховы дзяржаўнай мяжы ў паветранай прасторы? Я хацеў бы пачуць адказы на гэтыя пытаньні... Максымум у панядзелак мною будзе прынята рашэньне пасьля гэтай нарады, у тым ліку і кадравыя рашэньні».

На 14 гадзін аўторка ні пра якія кадравыя рашэньні не было вядома.
XS
SM
MD
LG