Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

310 назіральнікаў ад БДІПЧ АБСЭ прыедуць на выбары


Бюро па дэмакратычных інстытутах і правах чалавека АБСЭ плянуе накіраваць у Беларусь на парлямэнцкія выбары 40 доўгатэрміновых і 270 кароткатэрміновых назіральнікаў.

Пра гэта гаворыцца ў справаздачы ацэначнай місіі арганізацыі, якая знаходзілася ў Беларусі 16–18 ліпеня, паведаміў БелаПАН сакратар Цэнтравыбаркаму Мікалай Лазавік.

Лазавік кажа, што аўтары справаздачы раяць накіраваць у Беларусь для назіраньня за парлямэнцкімі выбарамі «стандартную місію» для ацэнкі выбарчай кампаніі «на прадмет яе адпаведнасьці ўзятым на сябе абавязаньням у рамках АБСЭ і міжнароднаму заканадаўству».

Лазавік сказаў, што пакуль яму не вядома, калі ў Беларусь прыбудуць першыя доўгатэрміновыя назіральнікі БДІПЧ АБСЭ.

Пры гэтым ён адзначыў, што цяпер у Беларусі працуюць 15 доўгатэрміновых назіральнікаў ад місіі СНД. Яны былі акрэдытаваныя Цэнтравыбаркамам 25 ліпеня.
XS
SM
MD
LG